Chacieu by dawiedacca pra rod Szmihieljskich na Bielarusi.
Szmihieljski Ryhor Michajlawicz - moj dzied, rodam z Paliessia: Homieljskaja woblascj, wioska Biely Pierajezd. Mieu, musicj, szliachieckaje pachodzhannie, adnak mnie niczoha dakladnaha raspawiesci nie zmoh. Heta mozha bycj i prosta siamiejnaj liehiendaj, alie pawodlie jaho slowau, jaho dzied (aljbo pradzied) wyjechau z Poljsczy paslia niejkaha paustannia (1830, 1848, 1863) i pasialiusia na Paliessi, szukajuczy paratunku i schowiscza. Na Paliessi paradniusia z Sinickimi.
Asobnaja prosjba: 1. chacieu by dawiedacca pra herb rodu Szmihieljskich; 2. ci nie planujecie wy zmiasczacj pobacz z prozwisczam ukazanni na jahony herb (herbau na Bielarusi bylo nie tak uzho i bahata, i karystalisia adnym herbam pa niekaljki rodau), bylo b wieljmi karysna i adpawiadala b szliachieckamu zhurtawanniu.
Гомельская вобласьць без указаньня раёну для радаводных даведак амаль нічога не гаворыць. Я ня мушу ведаць усе вёскі на тэрыторыі Беларусі.
Нейкія Шмігельскія мелі вывад у Менскім ДДС.
У будучым можа й будуць і малюнкі гэрбаў. Праблема ў тым, што іх усе трэба маляваць.
Вітаю, спадар Валянцін!
Віншую! Думаю мы з Вамі сваякі!
Калісьці ад бацькі я даведаўся пра наш радавод.
Яго бабуля Антаніна (мая прабабка) па бацькавай лініі казала так сама, што паходзіць з польскага шляхетнага роду Шмягельскіх (ці была сама Шмягельскай у дзявоцтве - ня памятаю, трэба глядзець). Радавод ад сп. Шмягельскага запісан якраз з 1850х гадоў і захоўваецца ў нас дома ў Гомелі.
Вядома, што Антаніна была настаўніцай матэматыкі. Працавала па размеркаваньню ў Цьверы. Выйшла пабралася з Нікіфарам Бабічам. Жылі яны ў Жлобіне, дзе Нікіфар працаваў машыністам. Адтуль жа са Жлобіну паходзіў мой дзед - Канстанцін (9ты, і самы малодшы ў сям'і).
З прыходам саветаў Нікіфара забрала НКВД па паклёпу "дабразычліўца" (той данёс на яго за тое, што па-за царом той вазіў цягнік зь Мікалаем-II), але яму ўдалося неяк давесьці, што гэта была яго што-дзённая работа і яго адпусьцілі. Але да самой вайны яго выклікалі на размовы і ён быў пад шчыльным наглядам. Разумеючы, чым тая гісторыя можа абярнуцца для сям'і - пасьля вайны ня стаў вяртацца дадому і даў толькі вестачку, што жывы.(сваякі казалі, што дзесьці асеў у Смаленску і другі раз ажаніўся).
Антаніна памерла пасьля вайны (~1954) ад старасьці, пры поўным здароўі. Ніхто ня памятаў, каб калісьці яна хварэла, нават на зубы ці зрок. Было ёй за 90 год, і пахавана на Навабеліцкіх могілках ў Гомелі.
Мой дзед Канстанцін, пасля вайны жыў і працаваў, так сама на чыгунке, у Гомелі.
У вайну быў камандзірам развед-взводу цяжкой артылерыі. Дайшоў да Прагі. Дзякуюцы адукацыі і грамадскай спецыяльнасьці быў адозван на Беларусь аднаўляць жыцьцё на чыгунцы. За часы вайны схадзіў усе ногі і здароўе. Памёр у 1983. Двое другіх сыноў Антаніны, так сама выжылі, але кожны па-рознаму. Першы Аляксандр Нікіфаравіч, вайну прайшоў машыністам. Памер ~2001.
Другі сын Антаніны - Васіль у першыя дні вайны быў паранены і апынуўся ў
тылу немцаў. Прыйшоў да дому ў Жлобін. Каб выжыць пайшоў у паліцыю.
Але ніякім вар'яцтвам не адзначыўся, за што атрымаў пасьля 10 гадоў ГУЛАГУ.
Па нейкіх чутках, пасьля адсідкі жыў у Ноўгарадзе. Сям'і не заводзіў.
Браты ад яго адракліся, пастанавілі забыць і ніколі ня ўзгадвалі.
Сапраўды, як кажуць, вайна на Беларусі была грамадзянская.
Здравствуйте! К сожалению не знаю белорусского языка.Моего деда звали Шмигельский Ефим Игнатьевич.Его семью то есть отца Игната Васильевича,мать Татьяну Викуловну и ещё троих детей раскулачили и выслали в Пермскую область.Раньше они проживали в Гомельской области хутор Мленище.Может кто-нибудь что-то знает об истории этой семьи.Заранее очень благодарна.
Наталья, обещаю, что как буду на Беларуси, посмотрю семейный родовод и дам знать, если оно.
Костя
Добрий день!А мого діда звали Шмигельський Олександр Іванович проживав він у Тернопільський області!Хтось може надати інформацію про наш рід?
Wiem, że jest tego dosyć dużo, ale będę bardzo wdzieczna, jeżeli ktoś przetłumaczy chociaż trochę tekstu.


