janusz59 pisze:Myślę , że wstawienie pisma pomoże.
Pozdrawiam
Janusz
Паведамляем, што ў архіве на захоўванні маюцца метрычныя кнігі аб народжаных за 1901-1903 гг. па Рэчыцкім касцёле, да парафіі якога адносіліся жыхары рымска-каталіцкага веравызнання г. Рэчыцы Рэчыцкага павета Мінскай губерні (у цяперашні час - г. Рэчыца раённы цэнтр Гомельскай вобласці Рэспублікі Беларусь). Пошук запісу аб нараджэнні Чашэвіча Баляслава Казіміравіча можа быць праведзены па пазначаных дакументах.
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01.12.1999 № 1869 (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26.02.2014 № 165) выкананне біяграфічных запытаў ажыццяўляецца архівам на платнай аснове. Згодна з Прэйскурантам на працы і паслугі, якія выконваюцца архівам, зацверджаным загадам дырэктара НГА Беларусі ад 24.06.2016 № 13, кошт выканання запыту біяграфічнага характару складае 45 рублёў 13 капеек (з афармленнем па яго выніках адпаведнай архіўнай копіі (даведкі) альбо паведамлення аб адсутнасці звестак).
Такім чынам, за правядзенне пошуку звестак аб шлюбе ўказаных асоб Вам неабходна правесці аплату ў памеры 55 беларускіх рублёў. Тэрмін выканання біяграфічнага запыту - да 10 працоўных дзён з дня залічэння грашовых сродкаў на разліковы рахунак архіва. З курсам валют Вы можаце азнаёміцца на вэб-сайце Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (
www.nbrb.by). Аплата па гэтым пісьме пацвярджае згоду з умовамі выканання запыту.
Паведамляем, што ў цяперашні час азначаную суму ў беларускіх рублях Вы можаце пералічыць банкаўскай картай online (толькі ў плацежнай сістэме Mastercard).
Для аплаты перайдзіце па спасылцы і дзейнічайце згодна з далейшымі інструкцыямі.
Спасылка на аплату:
https://engine.artpay.by/pay/JEQIF0u6GNsSVRgEMR+C8w.
Аб праведзенай аплаце просім паведаміць дадаткова.
Адначасова паведамляем, што Вы можаце пералічыць гэтую суму ў памеры 55 беларускіх рублёў у банкаўскім аддзяленні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Разліковы рахунак архіва: р/р BY72BLBB36320100074551001001, BLBBBY2X у ГАПЕРУ ААТ «Белінвестбанк», Беларусь, 220002, г. Мінск, пр. Машэрава, 29, УНП 100074551 (аплата камісійных збораў ускладаецца на заказчыка). Аб праведзенай аплаце просім паведаміць дадаткова.
Архіўная копія (даведка) альбо паведамленні аб адсутнасці звестак будуць дасланыя на Ваш адрас пасля поўнага разліку з архівам.